ДЮСШ-ПАЛЕСДУ — "ДЫНАМА"-БДУФК: 18 ЛІПЕНЯ Ў 16.00
Гульнявую праграму першага кола жаночага чэмпіянату краіны-2026 наша каманда закрые ў Лунінцы, на стадыёне "Палессе" (вул. Савецкая, 22Б). Менавіта там у суботу, 18 ліпеня, належыць змагацца з пінскай ДЮСШ-ПалесДУ. Пачатак а 16-й гадзіне.
Падначаленыя Юрыя Малеева апрануць белыя майкі і трусы (галкіпер — увесь у чорным).
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Ілля Сушчынскі, памочнікі — Раман Трухан (абодва — Пінск) і Павел Дзямчук (Мінск). Чацвёрты — Вячаслаў Скрыпнік (Пінск). Інспектар матчу — Алег Коўб (Брэст).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.







