"ДЫНАМА-МІНСК" — "СІЛЕКС": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У чацвер, 9 ліпеня, наша каманда стартуе ў новай еўракубкавай кампаніі. У межах 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2026/27 належыць змагацца з паўночнамакедонскім "Сілексам". Намінальна дамашнюю для "бела-сініх" гульню прыме стадыён "Берое" ў балгарскім горадзе Стара-Загора. Пачатак у 20.00 па мясцовым часе (21.00 па беларускім).
Паядынак пройдзе без гледачоў.
Чакаецца, што ўвечары ў дзень матчу будзе ясна і сонечна — пры тэмпературы +23+25 градусаў.
Інфармацыя адносна перспектыў жывога эфіру павінна з’явіцца ў хуткім часе.
Фота: starozagorci.com







