"ДЫНАМА-МІНСК" — "НЕФТЧЫ": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У чацвер, 30 ліпеня, "бела-сінія" згуляюць намінальна дамашні паядынак у адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2026/27. Прымаць азербайджанскі "Нефтчы" належыць у балгарскай Стара-Загоры, на стадыёне "Берое". Пачатак у 20.00 па мясцовым часе (супадае з беларускім).
Матч пройдзе пры пустых трыбунах.
Нагадаем, што ў першай сустрэчы падначаленыя Аляксандра Шагойкі стварылі зачын на выездзе — перамога 4:2.
Па прагнозах сіноптыкаў, паслязаўтра ўвечары ў Стара-Загоры будзе ясна і вельмі цёпла — +26+28 градусаў.







