"ДНЕПР" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 4 ЛІПЕНЯ Ў 16.00
У гэтыя выходныя адбудуцца першыя супрацьстаянні 1/2 фіналу жаночага Кубка краіны-2026.
Шасціразовы ўладальнік трафея — "Дынама"-БДУФК — у суботу, 4 ліпеня, адправіцца ў Магілёў у госці да мясцовага "Дняпра". Суперніцы сустрэнуцца на стадыёне "Спартак" (вул. Ленінская, 50Б). Стартавы свісток прагучыць у 16.00.
На паядынку будзе працаваць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Валянціна Сакаловіч (Жодзіна), памочнікі — Ганна Налівайка (Асіповічы) і Аліна Слуцкая (Маркава). Чацвёрты — Антон Марус (Магілёў). Інспектар матчу — Міхаіл Лаўскі (Гомель).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.







