ДАТЫ МАТЧАЎ З "НЕФТЧЫ" — 22 І 30 ЛІПЕНЯ
Дзякуючы пераадоленню бар’ера ў выглядзе паўночнамакедонскага "Сілекса" (0:1; 1:0, па пенальці 6:5) наша каманда прабілася ў 2-і кваліфікацыйны раўнд Лігі канферэнцый-2026/27.
Там супернічаць належыць з "Нефтчы", які заняў чацвёртае месца па выніках мінулага чэмпіянату Азербайджана.
У сераду, 22 ліпеня, мінскія дынамаўцы згуляюць на выездзе — у Баку, на "Нефтчы Арэне". Стартавы свісток прагучыць у 20.00 па мясцовым часе (19.00 па беларускім).
Паядынак у адказ, намінальна дамашні для хлопцаў аляксандра Шагойкі, пройдзе ў чацвер, 30 ліпеня, у балгарскай Стара-Загоры — на стадыёне "Берое". Пачатак у 20.00.







