ДАНІІЛ ДУШЭЎСКІ — ГУЛЕЦ МІНСКАГА "ДЫНАМА"
Паміж ФК "Дынама-Мінск" і санкт-пецербургскім "Ленінградцам" падпісаны трансферны кантракт, у адпаведнасці з якім паўабаронца Данііл ДУШЭЎСКІ стаў футбалістам нашай каманды.

Нарадзіўся 1 сакавіка 2004-га ў сталіцы. Выхаванец ФК "Мінск" (першы трэнер Аляксандр Іванавіч Струк), за асноўны склад дэбютаваў 31 кастрычніка 2021-га ў дамашнім супрацьстаянні найвышэйшай лігі з салігорскім "Шахцёрам". Усяго правёў за "гараджан" 72 паядынкі, адзначыўся 7 трапнымі стрэламі і 6 выніковымі пасамі.
З ліпеня 2024-га і да нядаўняга часу выступаў за мяжой. У сезоне-2024/25 — за сербскія АФК з Белграда (2 гульні) і "Младаст" з Нові-Сада (17/3 асістэнцкія балы).

У жніўні 2025-га далучыўся да "Ленінградца"(28 / 1 гол), якому дапамог заваяваць пуцёўку ў другі па значнасці дывізіён чэмпіянату Расіі.
Мае ў актыве 26 сустрэч у форме моладзевай зборнай Беларусі, забіў адзін мяч.

Данііл, ласкава вітаем у дынамаўскіх шэрагах! Зычым максімальных поспехаў ва ўсіх турнірах!







