ДА ЖАНОЧАЙ КАМАНДЫ ДАЛУЧЫЛАСЯ ТЭЙЛАР ЮМАНС
Футбалісткай "Дынама"-БДУФК стала хаўбек Тэйлар ЮМАНС са Злучаных Штатаў Амерыкі.
Навічок "бела-сініх" нарадзілася 18 мая 2004-га ў Атланце. У сезоне-2025 абараняла колеры ўніверсітэта горада Валдоста (штат Джорджыя) — удзельніка другога па значнасці дывізіёна чэмпіянату NCAA. У 18 матчах запісала на асабісты рахунак па 6 галоў і выніковых перадач.







