Наступны матч Нефтчы 22 ліпеня (19:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

БУЙНАЯ ПЕРАМОГА Ў ЛУНІНЦЫ

18.07.2026

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2026

Матч 11-га тура

ДЮСШ-ПАЛЕСДУ (ПІНСК) — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 0:6 (0:4)
ЛУНІНЕЦ. 18 ліпеня. Стадыён "Палессе". Пачатак у 16.00. 68 гледачоў.
СУДДЗІ: І.Сушчынскі, Р.Трухан (абодва — Пінск), П.Дзямчук (Мінск).
ДЮСШ-ПАЛЕСДУ: Салівончык, Луцкевіч, Чухольская, Голік (к) (Сіліч, 79), Лелеш (Саук, 46), Бешцень, Сяркевіч, Ількевіч, Чадовіч, Карнялюк, Курловіч.
Запасная: Шынкарук.
ДЫНАМА-БДУФК: Кавальчук, Карняенка (Гаршкова, 65), Каліноўская, Тарадуда, Вашчук, Калюта, Ціхамірава, Піліпенка (к) (Сасноўская, 75), Сіняўская (Юманс, 46), Вацура (Арцішэўская, 46), Петрусевіч (К.Гузоўская, 65).
Запасныя: Крупнік, В.Гузоўская.
ГАЛЫ: 0:1 — Вацура (11). 0:2 — Сіняўская (33, пас — Вашчук). 0:3 — Піліпенка (39, пас — Петрусевіч). 0:4 — Сіняўская (44, пас — Вацура). 0:5 — Піліпенка (72, пас — Юманс). 0:6 — Вашчук (86, пас — Ціхамірава).