БЕЛЫЯ СУПРАЦЬ СІНЕ-БАРДОВЫХ
На стадыёне "Берое" ў балгарскай Стара-Загоры завершана арганізацыйная нарада, прысвечаная паядынку 1-га раўнда кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2026/27 паміж мінскім "Дынама" і "Сілексам" з Паўночнай Македоніі.
Падчас мерапрыемства былі прадстаўлены камплекты формы, у якой каманды выйдуць на газон сёння ўвечары.
Намінальныя гаспадары зрабілі выбар на карысць белых маек і трусоў (брамнік — цалкам у салатавым).
У нашага суперніка — сіне-бардовы верх і сіні ніз (галкіпер — увесь у шэрым).
Судзейская брыгада з Фарэр на чале з Ёханам Хендрыкам Элефсанам апране форму светла-сіняга колеру.
Нагадаем, што найважнейшы матч пачнецца ў 20.00. Жывы эфір — на тэлеканале "Беларусь 5" і сайце sport5.by.







