АРЦЁМ ВАСКАБОЙНІКАЎ — У АРЭНДЗЕ Ў "НАФТАНЕ"
Нападнік Арцём ВАСКАБОЙНІКАЎ да сканчэння сезона будзе выступаць на правах арэнды за наваполацкі "Нафтан".
Выхаванец нашай Акадэміі з’яўляецца сапраўдным майстрам рэзервовай каманды. Дэбютаваў 14 красавіка 2023-га — і ў тым сезоне разам з баявымі таварышамі святкаваў упэўненую перамогу ў турніры дублёраў (11 матчаў, 4 галы плюс 1 выніковая перадача).
Потым цягам двух з паловай гадоў знаходзіўся ў дынамаўскай моладзевай абойме ў першай лізе чэмпіянату Беларусі (57/9+2).
Прыняў удзел у трох розыгрышах Юнацкай лігі УЕФА (2023/24 — 2025/26: 12/3+2).
Зычым Арцёму паспяхова зарэкамендаваць сябе ў айчынным элітным дывізіёне!







