АПРАБАВАЛІ ГАЗОН У СКОП’Е
"Бела-сінія" цалкам выканалі працоўную праграму, запланаваную на вечар серады ў сталіцы Паўночнай Македоніі.
Перадгульнявы занятак на газоне трэніровачнага цэнтра "Петар Мілашэўскі", дзе адбудзецца матч у адказ з "Сілексам", цягнуўся каля гадзіны.
Што датычыць надвор’я, то зафіксавана пераменная хмарнасць — пры тэмпературы +25+27 градусаў.













