АДКРЫЛІ ТРЭНІРОВАЧНЫ ПРАЦЭС У БАЛГАРЫІ
Наша каманда працягвае падрыхтоўку да старту ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый-2026/27.
У аўторкавай праграме "бела-сініх", якія знаходзяцца ў балгарскай Стара-Загоры, дзе і сустрэнуцца 9 ліпеня з "Сілексам", значыліся тэорыя і трэніроўка, пастаўленая на 20.00. У гэты ж час пачнецца гульня з апанентам з Паўночнай Македоніі.
Працаваць давялося ў даволі камфортных умовах — увечары слупок тэрмометра размясціўся ў адзнакі +24 градусы.
Адзначым, што мінскія дынамаўцы выкарыстоўвалі запасное поле стадыёна "Берое". А з галоўным пазнаёмяцца заўтра ў межах перадматчавага занятку.
















