25 БАЙЦОЎ ПАД КІРАЎНІЦТВАМ АЛЯКСАНДРА ШАГОЙКІ
Увечары нядзелі, 5 ліпеня, "бела-сінія" адправяцца на матчы стартавага кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2026/27.
Маршрут такі: з клубнай базы ў Стайках на аўтобусе ў Варшаву, адтуль авіяпералёт у Сафію — і аўтобусны марш-кідок працягласцю каля 250 км да Стара-Загоры.
Трэнерскі штаб Аляксандра Шагойкі ўключыў у выязны спіс 25 футбалістаў:
брамнікі — Міхаіл КАЗАКЕВІЧ, Даніла РАДКЕВІЧ, Іван ШЫМАКОВІЧ;
абаронцы — Міхаіл АЛЯКСАНДРАЎ, Раман БЕГУНОЎ, Аляксей ВАКУЛІЧ, Глеб ГУРБАН, Мацвей ДУБАТОЎКА, Аляксей ІВАНОЎ, Уладзіслаў КАЛІНІН, Абдул Азіз ТУРЭ, Максім ШВЯЦОЎ;
паўабаронцы — Фаваз АБДУЛАХІ, Гулжыгіт АЛЫКУЛАЎ, Дзмітрый ДЗЕГЦЯРЭНКА, Аляксей ЖЭЧКА, Яўген МАЛАШЭВІЧ, Ягор МОЎЧАН, Уладзіслаў ПОЛАЗ, Аляксандр СЯЛЯВА, Арцём САКАЛОЎСКІ;
нападнікі — Карэн ВАРДАНЯН, Леанард ГВЕТ, Мустафа ДЖЫМЕ, Андрэй ЛУЦКОВІЧ.
Адзначым, што прадстаўлены гульцом мінскага "Дынама" хаўбек Данііл Душэўскі далучыцца да каманды пазней.







