"ЗАДАВОЛЕНЫ ЦЯПЕРАШНІМ ЭТАПАМ КАР’ЕРЫ"
Госцем студыі ў чарговым выпуску папулярнага праекта "На мяжы фола", які штотыднёва выходзіць у эфір тэлеканала "Беларусь 5", стаў капітан мінскага "Дынама" Раман БЕГУНОЎ.
Дасведчаны абаронца, у прыватнасці, выказаў сваё меркаванне наконт паядынкаў 4-га тура чэмпіянату краіны-2026 у элітным дывізіёне, прыгадаў пераможны кубкавы выезд у Віцебск, падзяліўся ўражаннямі пра таленавітую моладзь "бела-сініх" і вяртанне ў нацыянальную зборную.
Прыемнага прагляду!







