ЗА ТРАФЕЙ ПАЗМАГАЕМСЯ З БАТЭ
"Бела-сінія" пасля 13-гадовага перапынку дабраліся да фінальнага паядынку другога па значнасці ўнутранага турніру. Гэта стала магчымым дзякуючы перамогам над "МЛ ВІцебскам" — 2:0 на выездзе і 1:0 на родным "Дынама".
У вырашальным раўндзе падначаленыя Аляксандра Шагойкі сустрэнуцца з барысаўскім БАТЭ, які ў абодвух матчах аказаўся мацнейшым за "Славію" — 1:0 у Мазыры і 2:0 дома.
Гістарычные айчыннае "класіка", дзе на коне будзе стаяць трафей, пройдзе ў суботу, 16 мая, на Нацыянальным футбольным стадыёне.







