З "ІСЛАЧЧУ" 19 КРАСАВІКА ЗГУЛЯЕМ НА СТАДЫЁНЕ "ДЫНАМА"
Наступны чэмпіянатны паядынак чакае нашу каманду ў нядзелю, 19 красавіка, калі ў межах 4-га тура належыць прымаць "Іслач".
Гульня пройдзе на полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" (вул. Кірава, 8/6). Пачатак у 14.00.
Квіткі на матч паступяць у продаж у хуткім часе — сачыце за навінамі на сайце і ў сацыяльных сетках "бела-сініх". Тады ж будзе апублікавана інфармацыя па размяшчэнні на трыбунах уладальнікаў сезонных абанементаў-2026.
Фота: relax.by







