З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, СЯРГЕЙ ВАЛЕР’ЕВІЧ!
У аўторак, 7 красавіка, віншаванні прымае настаўнік нашага дубля — Сяргею ЯРОМКУ спаўняецца 59 гадоў.
Вядомы айчынны спецыяліст узначаліў "Дынама"-БДУФК мінулай восенню — з таго часу перадае свой вельмі багаты досвед, дапамагае станаўленню, больш хуткаму выспяванню, прагрэсу перспектыўных футбалістаў. Плюс дабіўся з абоймай U19 гістарычнага дасягнення — беларуская каманда ўпершыню дабралася да 1/16 фіналу Юнацкай лігі УЕФА.
Зычым Сяргею Валер’евічу здароўя, шчасця, аптымізму! Няхай кожны дзень прыносіць вялікія і малыя перамогі, а праца заўсёды будзе ўдзячнай!







