ВЫКЛІК У ЗБОРНУЮ WU19
Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалісткамі не старэйшымі за 2008 год нараджэння, правядзе трэнінг-кэмп, у межах якога запланаваны два спарынгі: у сераду, 15 красавіка, — у Оршы з моладзевым складам маскоўскага "Спартака", у суботу, 18-га, — у сталіцы з камандай Беларусі WU17.
Для падрыхтоўкі да паядынкаў запрошаны квартэт прадстаўніц мінскага "Дынама"-БДУФК. Гэта брамнік Злата МУЛЯРОВА, абаронца Дар’я САСНОЎСКАЯ, хаўбекі Караліна ГУЗОЎСКАЯ і Любоў КАРНЯЕНКА.







