ВЫБІРАЕМ WINLINE-ГУЛЬЦА "БЕЛА-СІНІХ" У КРАСАВІКУ
У афіцыйным telegram-канале мінскага "Дынама" стартавала апытанка па вызначэнні найлепшага футбаліста каманды ў другім веснавым месяцы.
Пераможца намінацыі атрымае адмысловы прыз ад генеральнага партнёра "бела-сініх" — кампаніі Winline.
Выбіраць належыць з пяці прэтэндэнтаў. У спісе брамнік Міхаіл КАЗАКЕВІЧ, абаронца Раман БЕГУНОЎ, хаўбек Ягор МОЎЧАН, нападнікі Карэн ВАРДАНЯН і Мустафа ДЖЫМЕ.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ГАЛАСУЙЦЕ!
Адзначым, што ў красавіку падначаленыя Аляксандра Шагойкі адолелі "Белшыну" (2:0), "Тарпеда"-БелАЗ (1:0), "МЛ Віцебск" (2:0 і 1:0), "Баранавічы" (3:2), а таксама згулялі ўнічыю 1:1 з "Іслаччу".







