Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 11.04 (20:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ВЯЗЁМ ТРЫ АЧКІ З МАГІЛЁВА

3.04.2026

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2026

Матч 2-га тура

ДНЕПР (МАГІЛЁЎ) — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 0:1 (0:0)
МАГІЛЁЎ. 3 красавіка. Футбольны манеж. Пачатак у 16.00. 92 гледача.
СУДДЗІ: М.Папок (Мазыр), М.Кіркіцкі (Гродна), М.Міруца (Віцебск).
ДНЕПР: Мацкевіч, Баркова (Пушкар, 87), Ярэцкая (Барлюгова, 61), Гірчыц, Барбарэнка, Манюкова (к), Скідан, Несцюковіч (Акпе, 61), Куляшова, Капусціна, Кубічная.
Запасныя: Галаваценка, Іванчык, Конева, Кісялева, Цыбульская, Домін.
ДЫНАМА-БДУФК: Крупнік, Пуцыковіч, Тарадуда, Каліноўская (Карняенка, 60), Вашчук, Ціхамірава, Чарлёнак (к), Калюта (Раброва, 64), Сіняўская, Арцішэўская, Петрусевіч.
Запасныя: Мулярова, К.Гузоўская, В.Гузоўская, Сасноўская, Вацура.
ГОЛ: 0:1 — Раброва (69).
На 73-й хвіліне Скідан не реалізавала пенальці (Крупнік парыравала).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Баркова (5), Кубічная (37), Петрусевіч (65).

Фота: прэс-служба ФК "Днепр"