ВІДЭААТМАСФЕРА МАТЧУ "ДЫНАМА-МІНСК" — "МЛ ВІЦЕБСК"
Серада, 29 красавіка, стала радасным днём для шматлікіх прыхільнікаў нашага клуба. Упершыню з сезона-2012/13 "бела-сінія" выйшлі ў фінал Кубка краіны!
Прыемна, што перавагу, здабытую на выездзе (2:0), атрымалася замацаваць у родных сценах. Яшчэ адна вікторыя над "МЛ Віцебск" — гэтым разам 1:0.
Увазе заўзятараў — атмасфернае відэа наўздагон, размешчанае на Youtube-канале мінскага "Дынама".
Прыемнага прагляду!







