ВАСІЛЬ ЧАРНЯЎСКІ АДДАДЗЕНЫ Ў АРЭНДУ
Абаронца Васіль ЧАРНЯЎСКІ да сканчэння сезона будзе выступаць на правах арэнды за наваполацкі "Нафтан".
Адзначым, што ў аналагічным статусе выхаванец Акадэміі нашага клуба правёў 2025 год у шэрагах "Слуцка-2024" (19 матчаў, 1 выніковая перадача).
За асноўны склад "бела-сініх" згуляў адзін паядынак — чэмпіянатны супраць "Смаргоні" 2 снежня 2024-га. Мае ў актыве 19 сустрэч за дубль у першай лізе і 8 — за "Дынама-Мінск" U19 у Юнацкай лізе УЕФА.







