УЗЯЛІ ЎДЗЕЛ У РЭСПУБЛІКАНСКІМ СУБОТНІКУ
Сёння на спартыўных аб’ектах нашага клуба — стадыёне "Дынама" і базе ў Стайках — з раніцы пачалася праца па дабраўпарадкаванні тэрыторыі.
Гэта стала часткай рэспубліканскага суботніка, да якога актыўна далучыліся сотні тысяч грамадзян Беларусі. А ўсе заробленыя сродкі будуць накіраваны на стварэнне пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага гістарычнага музея, які будуюць у сталіцы.
Дэлегацыя "бела-сініх" таксама з’ездзіла навесці парадак вакол абеліска, усталяванага ў памяць аб баявых дзеяннях падпольна-патрыятычнай групы вёсак Тарасава і Ратамка супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.














