УРОК ФІЗКУЛЬТУРЫ З УДЗЕЛАМ ДЫНАМАЎЦАЎ
Пасля панядзелкавай трэніроўкі на клубнай базе ў Стайках група гульцоў "бела-сініх" наведалі сталічную сярэднюю школу №165.
Мерапрыемства прысвяцілі да Сусветнага дня здароўя, які адзначаецца штогод 7 красавіка.
Дарэчы, выпускніком гэтай установы адукацыі, размешчанай у мікрараёне Паўднёвы Захад, з’яўляецца хаўбек Яўген МАЛАШЭВІЧ. І прыехаў туды з Ягорам МОЎЧАНАМ, Уладзіславам ПОЛАЗАМ і Арцёмам САКАЛОЎСКІМ, каб правесці ўрок фізкультуры для навучэнцаў 6-х класаў. У праграме былі актыўная размінка, практыкаванні на дрыблінг, кантроль і перадачы мяча, сяброўскі міні-футбольны паядынак.
Завершылася сустрэча аўтограф-сесіяй, а напрыканцы нашы хлопцы падзякавалі за прыём і запрасілі школьнікаў на дамашнія матчы мінскага "Дынама".













