УПЭЎНЕНАЯ ВІКТОРЫЯ Ў ЕРЭВАНЕ
Жаночая нацыянальная зборная нашай краіны працягвае выступленні ў адборачным турніры чэмпіянату свету-2027. І ў выязным паядынку з суперніцамі з Арменіі заслужана ўзяла верх — 3:0.
На газон стадыёна імя Вазгена Саргсяна ў Ерэване выйшлі тры футбалісткі мінскага "Дынама"-БДУФК. Ганна СІНЯЎСКАЯ трапіла ў "старт", а на 58-й хвіліне была заменена на Лію ЦІХАМІРАВУ. На 79-й з лаўкі запасных узнялі Аліну ЧАРЛЁНАК.
Наступны матч у межах групы 6 дывізіёна "С" чакае беларусак у суботу, 18 красавіка, — намінальна дамашні супраць каманды Казахстана (у грузінскім Горы).
Фота: vk.com/wfbelarus







