У ЖАНОЧЫМ КУБКУ-2026 СТАРТУЕМ У НАВАПОЛАЦКУ
У сталічным Доме футбола адбылося лёсаванне пар 1/4 фіналу гэтага розыгрышу другога па рангу жаночага нацыянальнага турніру.
Уладальнікі пуцёвак у наступны этап вызначацца па выніках двух паядынкаў.
Гульнявую праграму ў межах Кубка Беларусі-2026 "Дынама"-БДУФК адкрые на выездзе — 10 ці 11 мая пазмагаецца ў Наваполацку з мясцовым "Нафтанам". Сустрэча ў адказ пройдзе на "Юні" напрыканцы заключнага веснавога месяца.
За выхад у топ-квартэт таксама паборацца СКА-1938 (Мінск) — "Днепр" (Магілёў), "Дынама-Брэст", "Віцебск" — "Смаргонь".
Адзначым, што "бела-сінія" на чале з Юрыем Малеевым нязменна заваёўвалі гэты трафей цягам шасці папярэдніх сезонаў, то бок з моманту свайго заснавання ў 2020-м.







