У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 2-ГА ТУРА — ДВА "БЕЛА-СІНІХ"
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 2-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2026 у найвышэйшай лізе.
У ганаровую адзінадцатку ўключана пара прадстаўнікоў мінскага "Дынама", якое ў родных сценах узяла верх над "Белшынай" (2:0).
Адзначанымі аказаліся абаронца Раман БЕГУНОЎ і хаўбек Фаваз АБДУЛАХІ — усталяваў канчатковы лік на 92+-й хвіліне.
Дарэчы, наш нігерыйскі легіянер — адзіны ў айчынным элітным дывізіёне, хто абодва разы трапіў у сімвалічныя зборныя тура (таксама пасля стартавага).








