У ЦІМУРА ДУБОВІКА — АРЭНДА Ў КЛУБ ПЕРШАЙ ЛІГІ
Абаронца Цімур ДУБОВІК да сканчэння сезона будзе гуляць на правах арэнды за "Маладзечна-2018", якое па выніках мінулага чэмпіянату не здолела захаваць элітную прапіску.
У аналагічным статусе малады ўніверсал адправіўся ў ліпені-2025 у "Смаргонь", дзе правёў чатыры матчы.
У прафайле Дубовіка — 47 паядынкаў, 2 галы і 3 асістэнцкія балы за "Дынама"-БДУФК у першай лізе, а таксама восем выхадаў на поле за каманду "бела-сініх" U19 у Юнацкай лізе УЕФА (2023/24, 2024/25).







