ТРЫА "БЕЛА-СІНІХ" — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 5-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 5-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2026 у элітным дывізіёне.
У ганаровую адзінадцатку трапілі тры прадстаўнікі мінскага "Дынама", якое святкавала перамогу 3:2 у выязным паядынку-трылеры з "Баранавічамі".
Адзначанымі аказаліся абаронца Раман БЕГУНОЎ — параўняў лік на 55-й хвіліне, хаўбекі Фаваз АБДУЛАХІ і Ягор МОЎЧАН — запісаў на асабісты рахунак асістэнцкі дубль.
Для Бегунова гэта трэцяе ў годзе ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 2-га і 3-га), для Абдулахі — трэцяе (пасля 1-га і 2-га), для Моўчана — дэбютнае.








