СВАІХ УЛАДАЛЬНІКАЎ ЧАКАЮЦЬ IPHONE 17 PRO І PLAYSTATION 5!
Мінскае "Дынама" анансуе розыгрыш крутых прызоў, арганізаваны сумесна са сваім афіцыйным партнёрам — папулярнай крыптаплатформай WhiteBird.
Хтосьці з заўзятараў, якія наведаюць нядзельны чэмпіянатны паядынак "бела-сініх" з "МЛ Віцебск", забярэ з сабой дадому:
- IPhone 17 Pro;
- PlayStation 5;
- брэндаваны скураны заплечнік.
Для ўдзелу трэба ўсяго толькі быць падпісаным на Instagram-акаўнты нашага клуба і WhiteBird.
Пачынаючы з 17.30 прыходзьце ў фан-зону на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6), дэманструйце выканенне ўмовы на сваіх дэвайсах і атрымлівайце купон. Адрыўную частку кідайце ў адмысловы бокс, іншую захоўвайце ў сябе.
Уладальнікаў топавых падарункаў сляпое лёсаванне вызначыць у перапынку матчу. Зычым удачы!







