СКА-1938 — "ДЫНАМА"-БДУФК: 2 МАЯ Ў 15.00
Наша жаночая каманда рыхтуецца да гасцявога паядынку 4-га тура чэмпіянату краіны-2026. Для працягу пераможнай серыі трэба на выездзе адолець зямлячак з СКА-1938 — у суботу, 2 мая. Стартавы свісток на стадыёне РЦАП-Стайкі па вул. Сямашкі, 13 прагучыць у 15.00.
Запрашаем заўзятараў прыйсці на трыбуны і падтрымаць падначаленых Юрыя Малеева!
На паядынку будзе працаваць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Уладзімір Русакоў (Мінск), памочнікі — Вікторыя Логінава (Віцебск) і Дзмітрый Гарагляд (Пінск). Чацвёрты — Дзмітрый Шаматульскі. Інспектар матчу — Сяргей Гушча (абодва — Мінск).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.







