Наступны матч МЛ Віцебск 29 красавіка (20:00) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

САСТУПІЛІ "БУМПРАМУ" Ў ПАЯДЫНКУ-ТРЫЛЕРЫ

25.04.2026

Чэмпіянат Беларусі-2026. Першая ліга

Матч 4-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — БУМПРАМ (ГОМЕЛЬ) — 3:4 (1:2)
МІНСК. 25 красавіка. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 18.00. 250 гледачоў.
СУДДЗІ: С.Ананьеў, Д.Галавач, В.Абраменкаў (усе — Віцебск).
ДЫНАМА-БДУФК: Радкевіч, Кібак, Жыгімонт, Дубатоўка, Аляксандраў (Заблоцкі, 77), Капленка, Грабцэвіч (к) (Раптуновіч, 77), Бейня (Серада, 46), Жывушка, Дрозд, Васкабойнікаў (Луцковіч, 46).
Запасныя: Буцевіч, Леанцюк, Дзегцярэнка, Цітоў, Варонін, Лявоненка.
БУМПРАМ: Ісачэнка, Каплуноў (Кутковіч, 64), Жосткін (к) (Грудзько, 64), Сідарэнка, Патароча, Крывашэеў (Пармонаў, 77), Вяршынін, Аўсянік, Удодаў, А.Кабышаў (Жаўнярэнка, 60), Абсамадаў.
Запасныя: Кружылін, Фаставец, Саматой, У.Кабышаў, Тычко.
ГАЛЫ: 0:1 — Сідарэнка (25). 1:1 — Дрозд (39, пас — Жывушка). 1:2 — Патароча (45). 2:2 — Луцковіч (55, пас — Дрозд). 3:2 — Луцковіч (56, пас — Дрозд). 3:3 — Удодаў (67). 3:4 — Грудзько (82).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Жывушка (74).