РЫХТУЕМСЯ ДА ГАСЦЯВОГА СУПРАЦЬСТАЯННЯ З "АЎТАЗАВОДЦАМІ"
На афіцыйным Youtube-канале мінскага "Дынама" з’явілася новае відэа.
Увазе заўзятараў — трэніровачная праца асноўнага склада на клубнай базе ў Стайках. Падначаленыя Аляксандра Шагойкі працягваюць падрыхтоўку да выязнога чэмпіянатнага паядынку з "Тарпеда"-БелАЗам у суботу, 11 красавіка.
Спадзяемся, вялікая колькасць прыхільнікаў "бела-сініх" падтрымае сваіх улюбёнцаў ужывую!
Прыемнага прагляду!







