РОЗЫГРЫШ ПРЫЗОЎ ПРАЗ МАТЧАВУЮ ПРАГРАМКУ
У суботу, 4 красавіка, "бела-сінія" прыкладуць максімум намаганняў для працягу пераможнай серыі ў межах чэмпіянату краіны-2026 у найвышэйшай лізе. Для гэтага неабходна ў родных сценах адолець "Белшыну" — матч на "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А) пачнецца ў 18.00.
Запрашаем усіх, хто неабыякавы да нашай каманды, на трыбуны! Квіткі дасяжны для набыцця па спасылцы.
У перапынку паядынку сваіх уладальнікаў знойдуць выдатныя прызы — брэндаваныя плед і тэрмас, а таксама мясны бокс ад Hopper.
Для ўдзелу ў розыгрышы патрэбна купіць афіцыйную матчавую праграмку ў фірмовым павільёне на тэрыторыі стадыёна.







