РАЗЫГРАЕМ ПРЫЗЫ ПРАЗ МАТЧАВУЮ ПРАГРАМКУ
"Бела-сінія" працягваюць выступленні ў другім па значнасці унутраным турніры — і ў сераду, 29 красавіка, пастараюцца ў родных сценах аформіць пропуск у фінал.
Кубкавая дуэль з "МЛ Віцебск" пройдзе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама". Пачатак у 20.00. Чакаем усіх, хто неабыякавы да нашай каманды, на трыбунах!
У перапынку супрацьстаяння сваіх уладальнікаў знойдуць выдатныя прызы — брэндаваныя тэрмас і плед.
Для ўдзелу ў розыгрышы трэба набыць афіцыйную матчавую праграмку — у намёце, размешчаным адразу за ўваходам на тэрыторыю арэны праз гістарычную арку з боку вул. Кірава.







