Наступны матч Баранавічы 25 красавіка (18:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

РАЗГРАМІЛІ МОЛАДЗЕВЫ СКЛАД "ГАРАДЖАН"

20.04.2026

Чэмпіянат Беларусі-2026. Першая ліга

Матч 3-га тура

МІНСК-2 — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 0:4 (0:1)
МІНСК. 20 красавіка. КФП ФК "Мінск". Пачатак у 17.00. 90 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Наронскі (Мінск), І.Ржэуцкі (Магілёў), С.Васілеўскі (Смаргонь).
МІНСК-2: Сухарэнка (к), Жолудаў, Яцына (Сафі, 69), Булацкі, Шарамет, Бандарэнка, Драчоў (Матусевіч, 69), Мантэўка (Вайцяховіч, 46), Кіндрук, Лесік, Сапега (Ганчук, 69).
Запасныя: Гярашчанка, Дзенісенка.
ДЫНАМА-БДУФК: Шымаковіч, Бейня (к) (Цітоў, 80), Леанцюк, Дубатоўка, Аляксандраў, Жэчка (Грабцэвіч, 46), Капленка, Сакалоўскі, Моўчан (Кібак, 46), Луцковіч (Васкабойнікаў, 69), Дрозд (Заблоцкі, 78).
Запасныя: Радкевіч, Чарняўскі, Жыгімонт, Серада, Раптуновіч.
ГАЛЫ: 0:1 — Луцковіч (33, з пенальці за фол супраць Луцковіча). 0:2 — Капленка (62). 0:3 — Кіндрук (64, у свае вароты, пас — Дрозд). 0:4 — Цітоў (86, пас — Капленка).
На 62-й хвіліне Капленка не рэалізаваў пенальці (брамнік парыраваў).