ПЕРШАЯ ЛІГА: У ГАСЦЯХ СУПРАЦЬ "СМАРГОНІ"
Наступны паядынак чакае нашых рэзервістаў у суботу, 2 мая, калі належыць біцца з супернікам, які цягам трох папярэдніх сезонаў выступаў у топ-дывізіёне.
"Дынама"-БДУФК на выездзе згуляе са "Смаргонню" ў межах 5-га тура айчыннай першай лігі-2026. Высвятленне адносінаў на стадыёне "Юнацтва" (вул. Пятра Балыша, 9) пачнецца ў 14.00.
Войска Сяргея Яромкі выйдзе на газон у белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у салатавым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Гродна на чале з Аляксеем Шыпіцам, асіставаць якому будуць Сяргей Фірыновіч і Сяргей Гідрэвіч. Чацвёрты — Іван Смольскі (Смаргонь). Інспектар матчу — Дзмітрый Сямёнаў (Мінск).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







