ПЕРШАЯ ЛІГА: У ГАСЦЯХ СУПРАЦЬ "МІНСКА-2"
Наступны паядынак у межах айчыннай першай лігі-2026 чакае хлопцаў з "Дынама"-БДУФК у панядзелак, 20 красавіка. Супернічаць на выездзе належыць з моладзевым складам іншага ўдзельніка элітнага дывізіёна — "Мінскам-2".
Гульня пройдзе на "сінтэтыцы" стадыёна, размешчанага побач з футбольным манежам у сталічнай Вяснянцы. Пачатак у 17.00. Уваход вольны.
Каманда Сяргея Яромкі апране сінія майкі і трусы (брамнік — увесь у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Вячаславам Наронскім (Мінск), асіставаць якому будуць Ілля Ржэуцкі (Магілёў) і Сяргей Васілеўскі (Смаргонь). Чацвёрты — Уладзімір Русакоў (Мінск). Інспектар матчу — Віктар Чэрнік (Гродна).
Жывы эфір супрацьстаяння — на Youtube-канале АБФФ.







