ПЕРШАЯ ЛІГА: СТАРТУЕМ НА ЗАХАДЗЕ БЕЛАРУСІ
Праграму афіцыйных паядынкаў унутранага сезона рыхтуюцца адкрыць дублёры мінскага "Дынама", якія ў айчыннай першай лізе-2026 працягнуць выступаць з постфіксам БДУФК у назве.
У пятніцу, 3 красавіка, належыць адправіцца ў госці да "Ліды". Супернікі пазмагаюцца ў аднайменным райцэнтры на захадзе краіны — на стадыёне "Старт" па вул. Качана, 33. Пачатак а 17-й гадзіне. Уваход вольны.
Войска Сяргея Яромкі апране белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Мікітай Шыянам, асіставаць якому будуць Яўген Клімовіч (абодва — Дзяржынск) і Павел Мазура (Маладзечна). Чацвёрты — Марыя Буйко (Ліда). Інспектар матчу — Васіль Каліноўскі (Мінск).
Жывы эфір гульні — на Youtube-канале АБФФ.







