ПЕРШАЯ ЛІГА: ПРЫМАЕМ СУПЕРНІКАЎ З ГОРАДА НАД СОЖАМ
"Дынама"-БДУФК рыхтуецца да няпростага іспыту ў межах 4-га тура айчыннай першай лігі-2026. У суботу, 25 красавіка, нашы юніёры на "сінтэтыцы" роднага "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А пазмагаюцца з амбіцыйным гомельскім "Бумпрамам". Стартавы свісток прагучыць у 18.00.
Запрашаем заўзятараў на трыбуны! Уваход вольны.
Гаспадары поля апрануць белыя майкі і трусы (брамнік — увесь у жоўтым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Віцебска на чале са Станіславам Ананьевым, асіставаць якому будуць Дзмітрый Галавач і Віктар Абраменкаў. Чацвёрты — Іван Кавальскі (Мінск). Інспектар матчу — Віталь Севасцьянік (Гродна).
Сачыць за развіццём падзей дазволіць жывая трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







