ПЕРШАЯ ЛІГА: ПРЫМАЕМ "АСІПОВІЧЫ"
Нашы рэзервісты працягваюць падрыхтоўку да дамашняга паядынку 2-га тура чэмпіянату краіны-2026 у першай лізе.
Змагацца з "Асіповічамі" належыць у пятніцу, 10 красавіка, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Стартавы свісток прагучыць у 18.00.
Уваход на гульню вольны. Чакаем заўзятараў на трыбунах!
Войска Сяргея Яромкі выйдзе на родную "сінтэтыку" ў сініх майках і трусах (брамнік — цалкам у жоўтым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Аляксандрам Калачынскім (Магілёў), асіставаць якому будуць Вячаслаў Бучкін (Полацк) і Ігар Харытонаў (Наваполацк). Чацвёрты — Сяргей Набокін (Мінск). Інспектар матчу — Дзмітрый Доля (Гродна).
Сачыць за развіццём падзей дазволіць жывы эфір на Youtube-канале АБФФ.







