Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 11.04 (20:00) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ПЕРАМОГА НАД "ШЫННІКАМІ"

4.04.2026

Чэмпіянат Беларусі-2026. Найвышэйшая ліга

Матч 2-га тура

ДЫНАМА-МІНСК — БЕЛШЫНА (БАБРУЙСК) — 2:0 (0:0)
МІНСК. 4 красавіка. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 18.00. 2900 гледачоў.
СУДДЗІ: П.Каранец, В.Русак (абодва — Жодзіна), Д.Галавач (Віцебск).
ДЫНАМА-МІНСК: Казакевіч, Карповіч, Бегуноў (к), Калінін, Турэ, Полаз (Алыкулаў, 64), Абдулахі (Дубатоўка, 93+), Сялява, Малашэвіч (Моўчан, 64), Джыме, Варданян (Цапянкоў, 82).
Запасныя: Ярашэвіч, Іваноў, Швяцоў, Аляксандраў, Капленка, Падстрэлаў.
БЕЛШЫНА: Прышывалка (Пацэнка, 21), Салановіч (к), Селязнёў, Русенчык, Галімзянаў (Шведчыкаў, 64), Давыдаў, Віхроў, Някрасаў (Верас, 86), Голуб, Разманаў (Кучынскі, 46), Шасцілоўскі.
Запасныя: Ніканораў, Малых, Сакалоўскі, Балотнікаў.
ГАЛЫ: 1:0 — Алыкулаў (79, пас — Турэ). 2:0 — Абдулахі (92+, пас — Цапянкоў).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Абдулахі (11), Русенчык (27), Разманаў (29), Шасцілоўскі (49), Турэ (60), Кучынскі (80).