НЯЎДАЧА Ў ГОРЫ
Жаночая нацыянальная зборная нашай краіны не здолела датэрмінова заваяваць пуцёўку ў наступны этап адборачнай кампаніі чэмпіянату свету-2027.
У намінальна дамашнім паядынку падначаленыя Вячаслава Грыгарава саступілі суперніцам з Казахстана — 0:1, прапусціўшы на 84-й хвіліне. Прычым з 11-й мелі колькасную меньшасць па прычыне выдалення.
На газон стадыёна імя Тэнгіза Бурджанадзэ ў грузінскім Горы з’явілася адзіная футбалістка мінскага "Дынама"-БДУФК — форвард Ганна СІНЯЎСКАЯ была заменена ў перапынку сустрэчы.
На гэты момант становішча каманд у групе 6 дывізіёна "С" выглядае так: 1. БЕЛАРУСЬ — 6 (пасля 3 матчаў). 2. Казахстан — 6 (3). 3. Арменія — 0 (2).
Фота: vk.com/belarusff







