НОВЫЯ КАНТРАКТЫ САКАЛОЎСКАГА І АЛЯКСАНДРАВА
Працоўныя адносіны з "бела-сінімі" падоўжылі два перспектыўных 19-гадовых футбалісты.
Хаўбек Арцём САКАЛОЎСКІ ў 2026-м прыняў удзел у чатырох паядынках галоўнай каманды (па два — у чэмпіянаце і Кубку краіны). Увогуле ж правёў за асноўны склад тузін сустрэч (2 галы).
Універсал Міхаіл АЛЯКСАНДРАЎ, здольны закрыць усе пазіцыі на флангах у абароне і паўабароне, адгуляў у форме "Дынама-Мінск" адзін матч. А ў гэтым сезоне трапляў у заяўку ва ўсіх сямі супрацьстаяннях дружыны Аляксандра Шагойкі.








