"МЛ ВІЦЕБСК" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
Наша каманда працягвае прэтэндаваць на заваяванне Кубка краіны-2025/26 — і чарговы крок па напраўленні да трафея пастараецца зрабіць у сераду, 15 красавіка. Стартавы паядынак 1/2 фіналу з "МЛ Віцебск" пройдзе ў паўночным абласным цэнтры, на полі з натуральным пакрыццём ЦСК (пр-т Люднікава, 12). Пачатак а 18-й гадзіне.
КВІТКІ
Уваход на гульню — вольны.
Для прыхільнікаў мінскага "Дынама" выдзелены сектар 1.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ўвечары ў горадзе над Дзвіной будзе пахмурна, чакаюцца дажджы — пры тэмпературы +8+10 градусаў.
ФОРМА
Войска Аляксандра Шагойкі апрануць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чырвоным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Дзмітрыем Маркавым, асістэнтамі якога стануць Яўген Раманаў (абодва — Магілёў) і Аляксей Кавалёў (Асіповічы). Чацвёрты — Станіслаў Ананьеў (Віцебск).
Інспектар матчу — Вячаслаў Быкаў (Магілёў).
Дэлегат АБФФ — Ілона Варанковіч (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Найцікавейшае супрацьстаянне у жывым эфіры пакажа тэлеканал "Спорт ТВ".







