"КУБАК ПРАКАПЕНКІ-2026" ПРОЙДЗЕ 1-2 ЧЭРВЕНЯ
Рады паведаміць, што пасля даволі доўгага перапынку ў каляндар вяртаецца рэспубліканскі турнір памяці легендарнага мінскага дынамаўца.
Гэтым разам у "Кубку Пракапенкі" пазмагаюцца каманды, укамплектаваныя хлопцамі не старэйшымі за 2016 год нараджэння. Удзел ужо пацвердзілі, апроч двух складаў "бела-сініх", магілёўскі "Днепр", "Іслач", "Віцебск", "Мінск", сталічная СДЮШАР-3 "Дынама", брэсцкае "Дынама", ДЮСШ-2 (Барысаў), СДЮШАР-2 (Полацк).
Спаборніцтвы стартуюць 1 чэрвеня — у Міжнародны дзень абароны дзяцей, а назаўтра пройдуць вырашальныя матчы плюс таварыская сустрэча паміж ветэранамі мінскага "Дынама" і ФК "Дыпламат", у шэрагах якога прадстаўнікі дыпламатычных місій, акрэдытаваных у нашай краіны, замежныя бізнесмены і вядомыя беларускія персоны.
Нагадаем, што Аляксандр Пракапенка выступаў за мінскае "Дынама" цягам тузіна сезонаў, з’яўляўся найважнейшай часткай чэмпіёнскай абоймы-1982, а таксама сапраўды народным футбалістам і любімцам трыбун — за іскрыстую, вынаходлівую, шчырую гульню.







