КАРЭН ВАРДАНЯН — WINLINE-ГУЛЕЦ ПА ВЫНІКАХ САКАВІКА
У афіцыйным telegram-канале "бела-сініх" завершана апытанка па вызначэнні найлепшага футбаліста каманды ў першым веснавым месяцы 2026 года.
Пераможцам намінацыі аказаўся Карэн ВАРДАНЯН, які атрымае адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.
У сакавіку 22-гадовы нападнік адзначыўся забітым мячом і галявым пасам у выязным паядынку элітнага дывізіёна са "Славіяй", а таксама быў прызнаны MVP стартавага тура чэмпіянату.
За Варданяна аддалі свае галасы 329 чалавек (48,53%). Далей месцы размеркаваліся такім чынам: 2. Гулжыгіт АЛЫКУЛАЎ — 126 (18,59%). 3. Раман БЕГУНОЎ — 85 (12,54%). 4. Міхаіл КАЗАКЕВІЧ — 80 (11,80%). 5. Фаваз АБДУЛАХІ — 58 (8,56%).







