КАРЭН ВАРДАНЯН — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 4-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 4-га гульнявога дня чэмпіянату краіны-2026 у найвышэйшай лізе.
У ганаровую адзінадцатку трапіў прадстаўнік мінскага "Дынама", якое ў дамашнім паядынку разыйшлося ўнічыю 1:1 з "Іслаччу".
Адзначаным аказаўся Карэн ВАРДАНЯН — адкрыў лік на 11-й хвіліне ў канцоўцы класнага індывідуальнага забегу.
Для 22-гадовага нападніка гэта трэцяе ў годзе ўключэнне у сімвалічную зборную тура (таксама пасля 1-га і 3-га).








