ІВАН БАХАР ПАДОЎЖЫЎ КАНТРАКТ
Подпіс пад новым працоўным пагадненнем паставіў нападнік Іван БАХАР.
Гэты сезон з’яўляецца для тэхнічнага футбаліста шостым у складзе мінскага "Дынама" — у актыве 144 афіцыйныя паядынкі, 36 забітых мячоў і 23 галявыя перадачы. Разам з аднаклубнікамі заваяваў два чэмпіёнскія тытулы (2023, 2024) і Суперкубак краіны-2025.
Зычым Ваню максімальна хутка вярнуцца ў абойму і прынесці яшчэ вельмі шмат карысці "бела-сінім"!







