ГУЛЖЫГІТ АЛЫКУЛАЎ — MVP ПАЯДЫНКУ З БАБРУЙЧАНАМІ
У суботу, 4 красавіка, нашы хлопцы працягнулі пераможную серыю ў межах айчыннай найвышэйшай лігі-2026. Гэтым разам атрымалася ў родных сценах зламіць супраціў "Белшыны" — 2:0.
Пасля фінальнага свістка найлепшаму футбалісту матчу ў складзе "бела-сініх" быў уручаны адмысловы прыз ад Hopper.
Уладальнікам вялікага мяснога бокса стаў кыргызстанскі хаўбек Гулжыгіт АЛЫКУЛАЎ, які выйшаў на замену на 64-й хвіліне, а праз чвэрць гадзіны адкрыў лік неверагодным па выкананні стрэлам метраў з 25.







